Вы тут

Школьнікі з Наваполацка перамаглі ў рэспубліканскім экалагічным конкурсе


Відэаролік пад назвай «Гэта наш клопат, а не кагосьці!», зняты вучнямі сярэдняй школы № 12 Наваполацка, перамог у рэспубліканскім творчым конкурсе аб карысці асобнага збору смецця «Героям спяваць лёгка!».


Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 385 устаноў адукацыі, ад якіх арганізатары атрымалі 406 відэакліпаў. Журы, у якое ўвайшлі спецыялісты па абыходжанні з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, кіраўнікі эстрадных студый і прафесіяналы рэкламнай сферы, ацэньвала якасць выканання песні «Каб планету нам ратаваць», арыгінальнасць ідэі, інфарматыўнасць і пераканаўчасць роліка. І хоць напачатку планавалася вызначыць толькі чатырох пераможцаў, з улікам колькасці і якасці дасланых работ былі прызначаны дадатковыя прызавыя месцы. Перамогу па суме балаў атрымалі вучні 4—10 класаў сярэдняй школы № 12 Наваполацка, якія ў сваім роліку з дапамогай дзіцячага хору і каманды супергерояў літаральна за хвіліну проста і даходліва растлумачылі, як зрабіць планету чысцейшай і чаму кожнаму востра неабходна пачаць сартаваць смецце. Наогул, Віцебшчына стала самай актыўнай на конкурсе — адсюль прыйшло 105 ролікаў.

2—4-е месцы занялі «Дзіцячы сад — пачатковая школа № 2» Брэста, школа № 33 Магілёва і школа № 2 Стоўбцаў. Уладальнікі першых двух месцаў атрымаюць ад арганізатараў камплекты музычнага абсталявання для школы, два другія прызёры — мультымедыйныя праектары. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе ў Наваполацку да 17 снежня, прычым галоўны прыз уручыць уласна супергерой Экамен, які натхняў дзяцей і настаўнікаў. Таксама навучэнцы школ-пераможцаў атрымаюць спецыяльныя экалагічныя наборы ад янотаў — персанажаў вядомых рэкламных ролікаў аб сартаванні смецця. Акрамя таго, дадатковыя прызы будуць уручаны школам з Дуброўна, Гродна, Гомеля, Магілёва, Пружан, вёскі Новае Поле (Мінскі раён), якія арганізатары адзначылі за крэатыў і арыгінальнасць.

«Педагогі і дзеці выканалі вялізную работу, — адзначыла старшыня конкурснай камісіі, дырэктар ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч. — Усе відэакліпы атрымаліся цікавыя: гэта і школьныя спектаклі, і міні-фільмы, і кліпы з уласнай аранжыроўкай, і выступленні пад жывы акампанемент, і спевы на беларускай мове. А галоўнае — усім удзельнікам удалося данесці да гледачоў асноўную ідэю конкурсу, што збіраць смецце асобна і правільна павінен кожны з нас, каб захаваць навакольнае асяроддзе і якасць уласнага жыцця».

Усе конкурсныя ролікі даступныя для прагляду на YоuTubе-канале «Героям спяваць лёгка».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: «Героям спяваць лёгка!»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.