Вы тут

БЧ прадставіць транзітны патэнцыял у Маскве


Круглы стол "Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў" пройдзе 12 снежня ў Маскве, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, піша БЕЛТА.


Гэта традыцыйнае мерапрыемства, галоўнай мэтай якога з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь-Расія. У час круглага стала будзе прадстаўлена тарыфная палітыка БЧ на 2019 фрахтовы год. Акрамя таго, удзельнікаў круглага стала азнаёмяць з транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцю і магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" Беларускай чыгункі.

У мерапрыемстве прыме ўдзел начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў ААТ "РЧ", АТ "АТЛК ЕРА", расійскіх грузаадправіцеляў.

Па выніках работы за дзесяць месяцаў 2018 года перавозкі грузаў у зносінах з РФ склалі 58,3 млн т, або 113,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года, у тым ліку транзіт - 36,5 млн т (126,1 працэнта да студзеня - кастрычніка мінулага года), вываз - 11,7 млн т (84 працэнты), увоз - 10 млн т (120,6 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.