Вы тут

Страляніна ў Страсбургу: 3 загінулых, 12 параненых


Паводле апошняй інфармацыі, 3 чалавекі былі забітыя і 12 параненыя ў выніку страляніны ў цэнтры Страсбурга, паведаміў міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастаньер. Відавочцы кажуць, што чулі не менш за дзясятак стрэлаў. Сямёра пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.


Нападнік уступіў у перастрэлку з паліцыяй і, магчыма, быў паранены, аднак здолеў уцячы. У яго пошуках удзельнічаюць сотні супрацоўнікаў сіл бяспекі.

Інцыдэнт адбыўся побач з калядным кірмашом на плошчы Клебер ў цэнтры горада. Паліцыя і сілы бяспекі ачапілі гэты раён горада, рух транспарту там спынены.

Адкрытая крымінальная справа па падазрэнні ў тэрарызме, прэзідэнт Макрон накіраваў у Страсбург міністра ўнутраных спраў Крыстафа Кастаньера.

МУС Францыі заклікае жыхароў Страсбурга не выходзіць на вуліцу.

Ведамства паведаміла, што асоба нападніка ўстаноўлена, і што ён раней ужо меў праблемы з законам і быў вядомы уладам.

Французскія СМІ паведамляюць, што раніцай у аўторак паліцыя здзейсніла аблаву на дом 29-гадовага падазраванага, збіраючыся арыштаваць яго, аднак таго ўдалося схавацца. У яго доме, як паведамляюць, былі знойдзены гранаты.

Наколькі вядома, злачынец узброены аўтаматычнай зброяй.

Страсбург - горад на ўсходзе Францыі, дзе размяшчаюцца Еўрапейскі парламент, Савет Еўропы, а таксама шматлікія ўстановы і органы Еўрасаюза.

Будынак Еўрапарламента ў Страсбургу быў зачынены ў сувязі са стралянінай у цэнтры горада, супрацоўнікам і дэпутатам рэкамендавана ў мэтах бяспекі пакуль не выходзіць на вуліцу.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.