Вы тут

Новая спецыяльнасць можа з'явіцца ў сферы ЖКГ Беларусі


Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі мае патрэбу ў спецыялістах па кіраванні нерухомасцю. Пра гэта заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на сумесным з Міністэрствам адукацыі пасяджэнні калегіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Партал камунальнай пісьменнасці.


"У краіне каля 10 тыс. таварыстваў уласнікаў, выканкамам дадзена даручэнне фармаваць рэестр старшыняў, але, на мой погляд, гэтага мала - павінна з'явіцца асобная спецыяльнасць па кіраванні нерухомасцю, - сказаў Аляксандр Церахаў. - У нас ствараюцца асацыяцыі таварыстваў, ёсць Міжнародная асацыяцыя менеджменту нерухомасці, актыўна развіваецца арэнда жылфонду, і людзі сапраўды хочуць вучыцца, падобныя спецыялісты будуць запатрабаваныя па ўсёй Беларусі".

Міністр адукацыі Ігар Карпенка звярнуў увагу, што спачатку трэба вызначыцца з патрабаваннямі да новай спецыяльнасці, вывучыць патрэбу ў кадрах. Потым мэтазгодна прымаць рашэнне па іх навучанні: будзе для гэтага дастаткова толькі перападрыхтоўкі, курсу на базе пэўнай адукацыi або неабходна весці паўнавартасную падрыхтоўку спецыялістаў.

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў падкрэсліў важнасць высакакласнай падрыхтоўкі кадраў для забеспячэння насельніцтва якаснымі паслугамі. "Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі - гэта тая галіна, якая кругласутачна завязана на чалавеку, і яна павінна адпавядаць запытам і патрэбам насельніцтва", - дадаў ён.

Удзельнікі калегіі таксама надалі ўвагу навуковым суправаджэнні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У профільным міністэрстве былі прадстаўлены навуковыя распрацоўкі, інавацыйныя тэхналогіі і прадукцыя для сферы ЖКГ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.