Вы тут

Сацыяльны праект БДУ “free MOWA” ўдастоены Гран-пры на Social Weekend


На Рэспублікансім конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend праект БДУ “free MOWA” заваяваў Гран-пры. Праект накіраваны на развіццё камунікатыўных здольнасцяў у дзяцей з цяжкімі захворваннямі. Аўтарам ініцыятывы выступіла дацэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук Таццяна Сініца.


Пяць спецыялістаў, уключаючы Таццяну, аказваюць дапамогу сем'ям, у якіх  выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. З падапечнымі індывідуальна праводзяцца заняткі па спецыяльна распрацаванай праграме ўзаемадзеяння. Удзельнікамі навучальнага працэсу з'яўляюцца таксама бацькі, якім спецыялісты дапамагаюць наладзіць кантакт са сваімі дзецьмі.

Ідэя стварэння праекта з'явілася ў Таццяны Сініцы пяць гадоў таму. Для яго рэалізацыі яна прайшла навучанне ў сацыяльнай школе “Карытас” у Санкт-Пецярбургу, прыняла ўдзел у некалькіх канферэнцыях і наведала цэнтры, якія займаюцца падобнай дзейнасцю ў Расіі.

Таксама праект БДУ “free MOWA” атрымаў фінансавую падтрымку для далейшага развіцця. На гэтыя сродкі Таццяна Сініца плануе набыць спецыяльныя камунікатыўныя прылады для дзяцей і абсталяваць памяшканне для заняткаў. У перспектыве каманда праекта спадзяецца дапамагаць і дарослым людзям, якія перанеслі інсульт і іншыя цяжкія захворванні.

Усяго ў фінале конкурсу Social Weekend было прадстаўлена 17 праектаў.

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend праводзіцца больш за пяць гадоў. Штогод журы ацэньвае сотні унікальных прапаноў. Паўдзельнічаць у ім  можа любы аўтар сацыяльна значнага праекта.

Арганізатарам конкурсу выступіў сацыяльны фонд “Добра”

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.