Вы тут

У Брэсце прайшло пасяджэнне аблвыканкама і сесіі абласнога Савета дэпутатаў


На сумесным пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і сесіі абласнога Савета дэпутатаў разгледжаны ключавыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2019 годзе. Вызначаны прыярытэты эфектыўнага гаспадарання ўсіх галін вытворчасці.


Падчас разгляду асаблівая ўвага дэпутатамі і кіраўнікамі выканаўчай улады аддавалася пытанням занятасці і працаўладкавання грамадзян. Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй КЛЕЦ адзначыў, што на рабочыя месцы, створаныя за кошт новых вытворчасцяў плануецца ўладкаваць не менш за 6,3 тысячы чалавек. Новыя месцы работы жыхары абласнога цэнтра і раёнаў атрымаюць у тым ліку на дзеючых вытворчасцях. Але асаблівы акцэнт робіцца на развіццё малога бізнесу. У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў вобласці будзе створана больш за 700 арганізацый. 380 з іх запланавана адкрыць
у абласным цэнтры, у Баранавічах — 62, у Пінску — 53.

Па кожным раёне вызначаны паказчыкі прадукцыйнасці працы, экспарту тавараў і паслуг, а таксама прыцягнення замежных інвестыцый, валавой прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, будаўніча-мантажных работ, тавараабароту ў гандлі. Праграма работы ёсць, засталося яе зацвердзіць ва ўстаноўленым законам парадку і выконваць на кожным прадпрыемстве, на кожнай вытворчасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Эфектыўнасць вытворчасці і занятасць насельніцтва — у прыярытэце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.