Вы тут

Стаўка на штучны інтэлект


У Кітаі зафіксаваны самы вялікі ў свеце аб'ём фінансавання ў гэтым сектары.


У апошні час у сферы штучнага інтэлекту (ШІ) Кітая быў зафіксаваны імклівы рост, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Як адзначыла намеснік дырэктара Інстытута інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Чжан Сюэлі, паводле інфармацыі на верасень 2018 года ў свеце налічвалася 5159 прадпрыемстваў, занятых у сектары ШІ, мацерыковы Кітай размясціўся на другім месцы з 1122  кампаніямі.  Пекін з 445 прадпрыемствамі стаў горадам з найбольшай у свеце колькасцю кампаній у гэтай галіне.

"У першай палове 2018 года глабальны маштаб фінансавання ў індустрыі ШІ дасягнуў $43,5 млрд. Гэты аб'ём у КНР склаў $31,7 млрд. -- больш ¾ ад сусветнага паказчыка.  Дадзеныя лічбы сведчаць аб тым, што інвестыцыі і фінансаванне ў сферы штучнага інтэлекту ў Кітаі не памяншаюцца", - заявіла Чжан Сюэлі.

Яна таксама дадала, што цяпер у індустрыі ШІ па-ранейшаму назіраецца структура перавернутага трохкутніка -- больш прадпрыемстваў, якія ўжываюць тэхналогіі, менш тых, якія займаюцца распрацоўкай і даследаваннямі.  "Менавіта такую тэндэнцыю нам неабходна як мага хутчэй змяніць", - падкрэсліла яна.  Што тычыцца чыпаў на базе штучнага інтэлекту, нягледзячы на ​​распрацоўку і выпуск прадукцыі кітайскімі вытворцамі, яны ўсё ж не могуць пахіснуць статус міжнародных гігантаў у гэтай сферы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.