Вы тут

Пара ў Мінску спрабавала сілай вярнуць доўг


Заводскі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб вымагальніцтве, паведаміў Следчы камітэт.


Фота: sk.gov.by

Па дадзеных следства, у кастрычніку 2018 года 30-гадовы мужчына па просьбе свайго знаёмага звярнуўся да яго даўжніка, каб вярнуць грошы. "Фігурант разам з 26-гадовай сяброўкай 14 кастрычніка сустрэўся з даўжніком каля аднаго са сталічных супермаркетаў на вуліцы Убарэвіча, аднак дамовіцца не ўдалося. Тады маладыя людзі забралі мабільны тэлефон і, пагражаючы, заштурхалі даўжнiка ў аўтамабіль, - распавялі ў СК. - Прыехаўшы ў гараж, які належыць дзяўчыне, спрабавалі зацягнуць мужчыну ў падвал гаража. Затым яны патэлефанавалі ягонай маці і запатрабавалі перадаць ім аўто коштам больш як Br7 тыс., пры гэтым неаднаразова выказвалі пагрозы ў адрас яе сына". Атрымаўшы адмову ў выкананні сваіх патрабаванняў, яны пакінулі даўжніка каля гаража і з'ехалі.

Следчым дапытаныя ўсе фігуранты справы, канфіскаваныя і вывучаныя запісы камер відэаназірання, праведзены вобыск па месцы жыхарства абвінавачаных, накладзены арышт на іх маёмасць. Дзеянні пары кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 183 КК (незаконнае пазбаўленне волі), ч. 2 арт. 206 КК (рабаванне), ч. 2 арт. 208 КК (вымагальніцтва). Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, яго сяброўка - пад падпіскай аб нявыездзе. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.