Вы тут

Рознамоўны Дзед Мароз


Мінчанін Аляксандр Семяновіч рассылае відэавіншаванні на розных мовах — у розныя краіны


Аляксандр (справа) і Марыс. Францыя, ліпень 1996

У пошце “Голасу Радзімы” — дзясяткі віншаванняў: у асноўным прыйшлі па элпошце ад актывістаў беларускіх суполак замежжа, няштатных аўтараў. Ёсць паштоўкі, званкі, СМСкі... Усім — дзякуй! Усім, хто застаюцца з намі на сувязі, прывітанне. І віншаванне з чатырма святамі: Калядамі, Новым годам, Раством Хрыстовым ды — са Старым Новым годам... Святкаванні ў Беларусі пачынаюцца 25 снежня з Каляд. Гэтае народнае свята ўшанавання Сонца — найстарэйшае, збераглося з язычніцкіх часоў. Дату Калядаў пры любой уладзе й календары вызначае Сонца, ягоны паварот на вясну.

У пошце ёсць і пасланне ад Аляксандра Семяновіча: з беларускай песняй, відэа і віншаваннямі на розных мовах. Дарэчы, на ёлках ён выконвае ролю Дзеда Мароза — магічную сілу мае! Слухаем. Беларуская, руская, французкая, англійская, нямецкая, польская, італьянская, іспанская, чэшская — 9 моваў! Мы ўдакладнілі па тэлефоне: выпускнік Мінскага інстытута замежных моў (1974) вывучаў французкую і нямецкую — на іх размаўляе. Іншыя асвоіў самавукам, на некаторых чытае. І ўкраінскую ведае (спяваў “Несе Галя воду”, “Ніч яка місячна”, “Рідна маты моя”...). З часу працы перакладчыкам, у Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спадарожнік” сяброў мае ў розных краінах. З французам Марысам Талабарам сябруюць з лета 1973-га. На здымку — яны разам у Марсэлі, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. То й мы жадаем сябрам “ГР” у Новым годзе — верных сяброў, паразумення з імі, цёплых і сонечных дзён ды Мора Радасці.

Іван Ждановіч

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.