Вы тут

Нашы ёсць і там сляды


Прадаўжаецца выданне кніжнай серыі “Адрасы Беларусі ў свеце”


Выдавецкі дом “Звязда” выдаў тры кнігі серыі “Адрасы Беларусі ў свеце”. Кожны з тамоў расказвае пра повязі з нашай краінай тых ці іншых месцаў на планеце. Першая кніга была прысвечана беларуска-расійскім стасункам. Другая — расказвала пра ўкраінскія адрасы беларускай культуры, пра нашых землякоў ва Украіне. 

Запланаваны да выдання чарговы праект. Гэтым разам “Адрасы Беларусі ў свеце” прывядуць нас у цэнтральнаазіяцкія краіны: Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан. Пад адной вокладкай сабраны нарысы, карэспандэнцыі, артыкулы, якія расказваюць пра нашых землякоў, што ў розную пару трапілі ў тыя краіны. Нарысы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алеся Марціновіча расказваюць пра Адама Сузіна, Адольфа Янушкевіча, Сымона Хурсіка, Мікалая Пржавальскага, Аляксандра Ходзьку, якія вандравалі ў Цэнтральнай Азіі, збіралі сведчанні гісторыі, прыгожага пісьменства, іншыя артэфакты, што падкрэсліваюць годнасць і гонар розных народаў. У кнізе ёсць таксама згадкі пра казахаў, кыргызаў, таджыкаў, туркмен, узбекаў, якія ўнеслі сваю долю працы ў развіццё стасункаў Беларусі з іншымі краінамі. Чытач пазнаёміцца з “беларускасцю” перакладчыкаў, пісьменнікаў, вучоных Адзія Шарыпава, Нурлана Аразаліна, Таўшан Эсэнавай, Гулрухсор Сафіевай, Саліма Зарофшанфара, Зульфіі...

Асобнае месца ў выданні займаюць творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя далёкім прасторам ды іх насельнікам: “Гаспадыня Медэо”, “Джайляу” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, “Гульсары (Чынгізу Айтматаву)”, “Светлай памяці Муміна Канаата” Міколы Мятліцкага, “Таджыкістан” Веры Вярбы, вершы Максіма Танка, Казіміра Камейшы, Вольгі Іпатавай...

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.