Вы тут

Мінчанін падазраецца ў згоне аўто былой жонкі і здзяйсненні на ім ДТЗ


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы па “гарачых слядах” затрымалі 30-гадовага непрацуючага мінчаніна, які падазраецца ва ўгоне аўтамабіля сваёй былой жонкі, а таксама здзяйсненні на ім дарожна-транспартнага здарэння.


У міліцыю патэлефанавала жанчына  паведаміла, што яе машына Citroen Xantia, прыпаркаваная ў двары дома па месцы жыхарства, знікла. А праз нейкі час праваахоўнікам паступіў выклік: на скрыжаванні гэты самы аўтамабіль патрапіў у дарожна-транспартнае задрэнне. Мужчына, што быў за рулём, збег. Аператыўнікі ўстанавілі, што напярэдадні гэтых падзей уладальніца машыны ў сваёй кватэры сустракалася з былым мужам. Пасля яго сыходу прапалі ключы ад транспартнага сродку, а неўзабаве – і ён сам. Мужчына быў затрыманы.

За згон аўтамабіля яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміна да пяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА    

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.