Вы тут

У Дзятлаўскім раёне паляўнічы застрэліў зубра: распачата справа


У Дзятлаўскім раёне следчыя распачалі крымінальную справу па факце незаконнага палявання на зубра. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.


Паляўнічы, 48-гадовы жыхар Мінска, здабыў чырванакніжную жывёлу на сельскагаспадарчым полі непадалёк ад вёскі Красны Бор Дзятлаўскага раёна 18 студзеня прыкладна ў 5.00. Мужчына - кіраўнік прыватнай фірмы, яго паляўнічы стаж складае амаль 30 гадоў. Для палявання ў Дзятлаўскім раёне выкарыстаў зарэгістраваную зброю. Першапачаткова планаваў здабыць аленя і аформіў для гэтага дазвольныя дакументы.

"Для ўстанаўлення абставін здарэння следчыя з удзелам прадстаўнікоў Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і Дзятлаўскага лясгаса агледзелі месца здарэння. Апроч жывёлы, канфіскаваныя паляўнічы карабін Tikka M595 з прыцэлам начнога бачання, некалькі стрэляных гільзаў і патронаў", - паведаміў Сяргей Шаршаневіч. Туша зубра накіравана на ветэрынарную экспертызу. Акрамя таго, плануецца прызначыць судова-балістычную экспертызу наконт канфіскаваных карабіна, патрона і гільзы.

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце незаконнага палявання, якая прывяла да прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры (ч.4 ст.282 КК).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.