Вы тут

Стартаваў праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы"


Ён скіраваны на падрыхтоўку новага пакалення мінчан, якія валодаюць высокім узроўнем экалагічнай культуры з самага ранняга ўзросту, паведамляе сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


“Зялёныя класы” ствараюцца на базе ўстаноў адукацыі, размешчаных паблізу Горада птушак і іншых экалагічных сцежак сталіцы. Першыя “зялёныя класы” створаны ў пачатковай школе № 29 г. Мінска. У бліжэйшы час яны адкрыюцца і ў іншых, найбольш эфектыўна працуючых у экалагічным кірунку, школах горада.

Як далучыцца да праекта і стаць “зялёным” класам?

Для атрымання статусу "зялёнага” патрэбна, каб ва ўжо існуючым у школе класе 10 чалавек захацелі стаць яго вучнямі:

  • вывучаць прыроду “праз птушак”;
  • уносіць рэальны ўклад у ахову прыроды малой радзімы, удзельнічаючы ў цікавых праектах;
  • падарожнічаць па запаведных месцах і экалагічных сцежках;
  • і проста навучыцца атрымліваць задавальненне ад стасункаў з прыродай.

 У рамках рэалізацыі праекта запланаваны наступныя мерапрыемствы:

  • правядзенне эколага-асветніцкіх і выхаваўчых мерапрыемстваў (экскурсіі, святы, працоўныя акцыі і інш.) на тэрыторыях экалагічных сцежак Мінска, у тым ліку прымеркаваных да міжнародных экалагічных датаў;
  • правядзенне навучальных і інфармацыйных семінараў, круглых сталоў для ўстаноў адукацыі Мінска;
  • стварэнне распрацовак па арганізацыі мэтавых (сезонных) экскурсій для канкрэтных экасцяжын;
  • стварэнне аб'яднанняў па інтарэсах (клубаў), максімальна арыентаваных на заняткі ва ўмовах прыроды, з максімальнай колькасцю экскурсій, забяспечаных неабходным абсталяваннем (біноклі, водныя сачкі, вызначальнікі жывёл і раслін).

Задача праекта - захаваць прыроду Мінска і перадаць яе ў рукі наступнага пакалення, якое ўжо расце і выхоўваецца ў “зялёных класах” беларускай сталіцы.

Праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы" рэалізуецца Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Цэнтрам экалагічнага выхавання і развіцця.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.