Вы тут

Пераможцаў выставы-конкурсу “Калядная зорка” узнагародзяць 26 студзеня


Мастацкі праект — Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў  “Калядная зорка” — прайшоў ужо ў 22 раз. Работы, прадстаўленыя на выставу-конкурс, праходзяць адбор на трох этапах. На рэспубліканскі этап выставы-конкурсу ў гэтым годзе трапілі каля 500 работ навучэнцаў з 242 устаноў адукацыі, і гэта яшчэ раз пацвярджае вялікую цікавасць да праекту. Усе яны  выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнай творчасці: выцінанка, саломапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарскія лялька, мяккая цацка і іншых.


Журы вызначыла 22 пераможцы і 53 прызёра ў намінацыях: "Калядная зорка"; "Навагодняя ёлка"; "Ёлачныя цацка"; "Сувенір-падарунак"; "Калядная кампазіцыя"; "Зіма ў Беларусі"; "Зімовы спорт"; "Навагодні персанаж"; "Арт-аб'ект"; "Навагодні касцюм"; "Чароўныя карцінкі".

Выстава-конкурс “Калядная зорка” арганізуецца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.Гэта самы любімы праект у юных майстроў, дзе ў іх  ёсць магчымасць быць ацэненымі прафесійным журы.  

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў адбудзецца 26 студзеня 2019 года ў 12.00 у зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ( Мінск, вул. Кірава, 16).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.