Вы тут

У Беларусі набірае папулярнасць фотабёрдынг


Фатаграфаванне і вызначэнне птушак на час, або адным словам — фотабёрдынг, набірае ў Беларусі папулярнасць. Пад эгідай ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) ужо праведзена восем чэмпіянатаў, якія праходзілі як у сталіцы, так і ў двух абласных цэнтрах — Брэсце і Гомелі. Цяпер жа, 26 студзеня, стартуе першы зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу, які носіць пакуль эксперыментальны характар па фармаце правядзення.


Па-першае, месца правядзення — любое, гэта значыць кожны выбірае яго сам. Ведаеш, дзе больш за ўсё птушак зімой, едзь туды і фатаграфуй на здароўе. Па-другое, ужо можна карыстацца любым відам транспарту. Гэта, дарэчы, і з пункту гледжання ўмоў надвор'я вельмі правільна. Замерз — сеў у аўтобус ці маршрутку, праехаў да наступнага «птушынага» пункта, заадно і сагрэўся.

Птушак зімой у Беларусі, вядома, паменш будзе, чым у астатнія поры года (і істотна, прыкладна ў два разы), затое менавіта ў зімовы час на тэрыторыі нашай краіны з'яўляюцца віды птушак, якіх не ўбачыш гарачым летам. Акрамя знаёмых многім гілёў і амялушак, «пагрэцца» да нас прылятаюць звычайная і попельная чачоткі, сняжуркі (пуначкі), рагатыя жаваранкі і інш. Рагатых жаўрукоў я якраз і сустрэў гэтым студзенем у вёсцы Даўгалессе Гомельскага раёна. Там жа і планую прымаць удзел у чэмпіянаце па зімовым фотабёрдынгу. Дарэчы, удзел бясплатны, і любы ахвотны можа падаць заяўку да 17.00 25 студзеня. Спяшайцеся! Больш падрабязна пра акцыю па спасылцы http://ptushkі.org/news/656030.html.

Птушкі чакаюць удалых здымкаў!

Максім ШАСТАКОЎ, член савета Гомельскага рэгіянальнага аддзялення АПБ

Загаловак у газеце: Першы зімовы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«...Мне ў той час было гадоў, можа, з дзесяць — многага не ведаў, не разумеў»...