Вы тут

Спіс акцыйных кірункаў "Белавія" папоўнілі Амстэрдам, Стакгольм, Тэль-Авіў


Авіякампанія "Белавія" вызначыла новыя напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы. Такая інфармацыя размешчана на сайце авіякампаніі, паведамляе БЕЛТА.


Спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Амстэрдам, Краснадар, Стакгольм і Тэль-Авіў. Кошт квіткоў складзе ў адзін бок 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад - 20 еўра плюс таксы і зборы. Час рэалізацыі білетаў - 24 студзеня з 9.00 да 23.59 па мінскім часе. Перыяд падарожжа: з 25 студзеня па 24 лютага (дата вяртання па другім купоне). Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск. Квіткі прадаюцца толькі на сайце belavia.by. Змены часу і даты вылету забароненыя. Колькасць квіткоў па акцыі абмежавана.

Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месца анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з'яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца.

"Белавія" ў рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму ўвяла з 2 лістапада 2018 года эксперыментальныя тарыфы па большасці кірункаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках зніжаны да 75%.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.