Амерыканскі лайфстайл-часопіс PureWow уключыў Брэст у спіс маладаследаваных месцаў, якія варта наведаць у 2019 годзе.
На думку выдання, Брэст несправядліва абдзелены ўвагай турыстаў.
"А шкада. Бо ў гэтым горадзе на беларуска-польскай мяжы ёсць шмат цікавых месцаў. Аматараў гісторыі пацешаць Брэсцкая крэпасць і археалагічны музей "Бярэсце", у якім прадстаўлены раскоп славянскай вёскі XIII стагоддзя. Згаладаліся? Паспрабуйце стравы нацыянальнай кухні, напрыклад бульбяную кашу, усяго за некалькі рублёў".
На жаль, часопіс не ўдакладняе, што за бульбяная каша і дзе ў Брэсце яе можна паспытаць.
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.