Вы тут

Распрацаваны рэкамендацыі па паводзінах пры сустрэчы з дзікімі жывёламі


Мінпрыроды распрацавала рэкамендацыі па паводзінах пры сустрэчы з дзікімі жывёламі. Гэта работа праведзена Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук і грамадскасцю. Рэкамендацыі распрацаваны для насельніцтва.


Так, гаворка ідзе пра наступныя парады: «Памятку паводзінаў пры сустрэчы з дзікімі жывёламі», «Як папярэдзіць псаванне маёмасці людзей дзікімі жывёламі», «Асноўныя асаблівасці паводзінаў пры сустрэчы з мядзведзем», «Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікай жывёлай».

Усе гэтыя рэкамендацыі можна ўбачыць на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Зараз Мінпрыроды сумесна з зацікаўленымі распрацоўвае праект нарматыўнага прававога акта, які б рэгуляваў пытанні ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый пры знаходцы (выяўленні) дзікай жывёлы, якая можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або знаходзіцца ў бядотным становішчы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Калі сустрэўся з мядзведзем...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.