Вы тут

Чалавечыя парэшткі знойдзеныя пры будаўніцтве дарогі ў Брэсце


У Брэсце пры будаўніцтве дарогі ў прыватным сектары выяўленыя чалавечыя рэшткі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток.


Паблізу вуліцы Прыгранічнай днём 9 лютага ў насыпы грунту мясцовыя жыхары ўбачылі фрагменты касцяных парэштак, пра што паведамілі ў праваахоўныя органы. "Пры будаўніцтве выкарыстоўваецца прывазная зямля. Папярэдне, па колькасці чэрапных каробак, выяўленыя фрагменты астанкаў не менш за шэсць чалавек. Па словах эксперта, на адным з чэрапаў выразна бачны след ад кулявога ранення. Таксама былі знойдзеныя фрагменты вопраткі", - адзначыла Таццяна Каток.

Вырашаецца пытанне аб прызначэнні медыка-крыміналістычнай экспертызы. Спецыялістам трэба ўсталяваць даўнасць пахавання, якой колькасці людзей належаць парэшткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.