Вы тут

Упершыню за 110 гадоў удалося сфатаграфаваць афрыканскага чорнага леапарда


Упершыню за 110 гадоў вучоным на афрыканскім кантыненце ўдалося сфатаграфаваць чорнага леапарда, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на CNN. Апошні здымак, на якім адлюстрована рэдкая жывёла, датуецца 1909 годам.


Фота: 7ooo.ru

Многія лічылі чорнага леапарда міфічнай жывёлай, паколькі дакументальнага пацвярджэння яго існавання на тэрыторыі Афрыкі не было з 1909 года, распавёў спецыяліст па ахове прыроды ў заапарку Сан-Дыега Нік Пілфолд. Нарэшце, навукоўцам у Кеніі ўдалося злавіць яго ў аб'ектыў праз некалькі месяцаў назіранняў пры дапамозе відэакамер, размешчаных у месцах яго магчымага пражывання. Па словах Пілфорда, рэдкая афарбоўка леапарда з'яўляецца праявай меланізму - геннай мутацыі - і прадстаўлена прыкладна ў 11% леапардаў у свеце, але вялікая іх частка жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а для Афрыкі гэта жывёла чорнай афарбоўкі з'яўляецца вялікай рэдкасцю.

Нагадаем, леапарды ўваходзяць у спіс знікаючых жывёл Міжнароднага саюза аховы прыроды.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.