Вы тут

Сям'я прадпрымальнікаў адрадзіла вясковую «бытоўку»


І гэта не канкурэнтны праект. Наталля і Ігар Клышэвічы са Шчучынскага раёна прыйшлі на былыя КПП, каб іх ажывіць. Зараз яны абслугоўваюць пяць вёсак. У хуткім часе зона абслугоўвання павялічыцца. За ўласныя сродкі сям'я робіць рамонт будынка ў аграгарадку Жалудок. Плануюць пачаць работу ў красавіку альбо ў маі.


Прыёмныя пункты ў гэтых вёсках некалькі гадоў не працавалі. У райвыканкаме прапанавалі «бытоўку» прыватнаму бізнесу. Клышэвічы згадзіліся. Па-першае, сама Наталля — гандлёвы работнік і па спецыяльнасці таваразнавец, да дэкрэтнага водпуску працавала на гэтай пасадзе ў Шчучынскім спажыўтаварыстве. Па-другое, яны мелі краму рытуальных паслуг у аграгарадку Васілішкі. Тут і арганізавалі першы прыёмны пункт у маі 2017 года.

— Адкрыць сваю справу мы даўно хацелі, — дзеліцца Наталля. — Муж спрабаваў займацца фотапаслугамі, затым нарыхтоўваў лес на дзялянках. Але мы марылі аб сямейным бізнесе. І каб гэта справа была патрэбна людзям.

Так маладая сям'я паступова ўзяла пад сваё крыло пяць вясковых прыёмных пунктаў. Умовы аказаліся даволі спрыяльныя. Добрай падтрымкай для прыватнага бізнесу стала льготная падатковая сістэма ў рамках Указа «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання». У першую чаргу арэнда на правах бязвыплатнага карыстання. Падатак мінімальны — амартызацыя і камунальныя плацяжы. У месяц выходзіць 30—40 рублёў за адзін аб'ект. Праўда, бізнес прыйшлося раздзяліць на два ІП, каб адпавядаць умовам — не больш за тры наёмныя работнікі. З улікам КПП, які будзе адкрыты вясной, у кожнага з сужэнцаў будзе якраз столькі. Гэта значыць, што Клышэвічамі на вёсцы створаны шэсць рабочых месцаў.

— На працу мы ўзялі мясцовых пенсіянерак, гэта жанчыны, якія маюць вопыт работы, яны дасведчаныя і, што немалаважна, ветлівыя. Яны прымаюць заказы па 12 відах бытавых паслуг. Гэта рамонт адзення, абутку, бытавых прыбораў і тэлерадыёапаратуры, хімчыстка, пральня, перацяжка мэблі, мы аказваем яшчэ і фотапаслугі, — пералічвае Наталля. — Заказ выконваем за тры-чатыры дні. Адчуваецца, што людзі ідуць, і ім гэта зручна. Найбольш запатрабаваныя — гэта рамонт абутку і адзення, хімчыстка...

Па словах жанчыны, на паслугі ёсць попыт. Напрыклад, у Васілевічах прынята летась больш за сто заказаў. Пры гэтым у адной заяўцы маглі значыцца некалькі рэчаў. У аграгарадку Орля таксама больш за паўсотні, нядрэнна працуюць прыёмныя пункты ў Ражанцы і Скрыбаўцах.

Клышэвічы прымаюць заяўкі і развозяць па адрасах. Яны заключылі дагаворы з арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прадпрыемствам па пашыве адзення, дзе працуюць інваліды. Тут Клышэвічы бяруць пасцельную бялізну, бо няма «накрутак» на тавар. А гэта значыць, што і прадпрымальнікі могуць прадаць танней. Ёсць дагавор са Шчучынскім прадпрыемствам па пашыве коўдраў і падушак, гродзенскай фабрыкай «Сілуэт», чые вырабы рэалізуюцца. У вёсцы Каменка адкрылі краму, дзе прапануюць прадукцыю гомельскіх вытворцаў — шторы, сурвэткі, абрусы. Заказы адсюль пакуль не паступалі, хоць сельскі Савет ініцыяваў тут прыёмны пункт. У любым выпадку ён працуе, хоць прыбытку ад «бытоўкі» пакуль няма.

Прадпрымальнікі выбралі для сябе такі шлях яны не робяць «накрутак» на паслугі, але і не плацяць за гэта падатак. Сямейны бізнес трымаецца за кошт гандлю і рытуальных паслуг. Пры гэтым плаціцца адзіны падатак, напрыклад, у Васілішках — 91 рубель у месяц, а ў той жа Каменцы — 21 рубель 50 капеек.

— Вядома, справа не развіваецца сама па сабе, — кажа Наталля. — Трэба прыслухоўвацца да пажаданняў вяскоўцаў. З гэтай нагоды і адкрываем яшчэ адзін прыёмны пункт у аграгарадку Жалудок. Нядаўна нам перадалі памяшканне «Белтэлекама», зараз там робім рамонт і вясной яго адкрыем.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Аперацыя «Рэанімацыя»

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна.