Вы тут

Чаргавіком можна будзе стаць нават пры наяўнасці вялікай лоджыі


Днямі дэпутаты разгледзелі папраўкі ў Жыллёвы кодэкс. У прыватнасці, у яго новай рэдакцыі вырашаецца пытанне з нормай плошчы для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.


Аўтары прапанаванага законапраекта ўдакладнілі склад плошчаў памяшканняў, якія ўключаюцца ў агульную жылплошчу. Па дзейным кодэксе гэта сума жылой плошчы і плошчы падлогі падсобных памяшканняў, акрамя плошчы падлогі балконаў і лоджый.

Аднак у новай версіі ЖК выключэнне складуць таксама тэрасы і не ацепленыя халодныя памяшканні. «Цяпер наяўнасць вялікіх лоджый, тэрас, камор або верандаў, якія не ацяпляюцца, не будзе разглядацца як падстава для адмовы ў прыняцці на ўлік тых, хто мае патрэбу», — растлумачыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.

Цяпер у кодэксе таксама пашырана паняцце сваякоў, куды прапануецца ўключыць членаў сям'і не толькі мужа і жонкі, але і іх дзяцей. Бо людзі сутыкаюцца з цяжкасцямі. Напрыклад, муж дачкі пры ўсяленні ў кватэру яе бацькоў не можа быць прызнаны членам сям'і нават пры наяўнасці пісьмовага пагаднення. Хоць фактычна яны вядуць агульную гаспадарку. У судовым парадку такія грамадзяне могуць быць прызнаныя членамі сям'і толькі пасля пяці гадоў пражывання з уласнікам або наймальнікам. «Пры ўнясенні паправак улічваўся Кодэкс аб шлюбе і сям'і, па якім сваякі жонкі прызнаюцца сваякамі для мужа», — адзначыў парламентарый.

Новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса выключае прыватызацыю «квадратных метраў» дзяржаўнага жыллёвага фонду і выдзяленне іх па дагаворах паднайму. З 1 ліпеня 2016 года тэрмін звароту грамадзян па прыватызацыю займанага жылля скончыўся, а абавязацельствы па дагаворах паднайму спыненыя. Удакладняецца парадак выдзялення жылля дзяржаўнага жылфонду, таксама з улікам яго новай структуры: увядзенне арэнднага жылля, скасаванне жылых памяшканняў спецыяльнага службовага жыллёвага фонду і службовых жылых памяшканняў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.