Вы тут

Беларускія футбалісты ў Расіі не будуць лічыцца легіянерамі


Беларускія футбалісты ў Расіі з наступнага сезона не будуць лічыцца легіянерамі. Аб гэтым на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна заявіў міністр спорту Расіі Павел Калабкоў, перадае БЕЛТА.


"Вельмі важны напрамак - збліжэнне расійскага і беларускага заканадаўстваў з пункту гледжання забеспячэння аднолькавых правоў расійскіх і беларускіх грамадзян. У мінулым годзе мы актыўна папрацавалі і зацвердзілі шэраг загадаў па гульнявых камандных відах спорту. Цяпер беларускія спартсмены карыстаюцца тымі ж правамі, што і расійскія, і на іх не будуць распаўсюджвацца абмежаванні на ўдзел і заяўку на спаборніцтвы. Цяпер будзе зацверджаны апошні загад па футболе, і гэта ўнясуць у рэгламент расійскага футбольнага саюза. З наступнага сезона спартсмены змогуць прымаць удзел", - расказаў міністр.

Такім чынам, беларускія спартсмены не будуць у Расіі лічыцца легіянерамі, удакладніў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Расійскі міністр расказаў аб спартыўным супрацоўніцтве па лініі навукі і адукацыі, а таксама аб тым, як з 2003 года праводзіцца спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва. Беларускія спартсмены рэгулярна ўдзельнічаюць у расійскіх спаборніцтвах і вучэбна-трэніровачных мерапрыемствах.

Павел Калабкоў прапанаваў з наступнага года праводзіць спаборніцтвы сярод фіналістаў і пераможцаў аднайменных дзіцяча-юнацкіх турніраў па хакеі "Залатая шайба", якія праводзяцца ў Расіі і Беларусі.

На сустрэчы закраналася тэма сумеснай падрыхтоўкі беларускіх і расійскіх атлетаў да маючых адбыцца вялікіх міжнародных стартаў, у тым ліку Алімпійскіх гульняў.

У сваю чаргу беларускі бок таксама гатовы максімальна садзейнічаць падрыхтоўцы расійскіх спартсменаў на сваіх базах, запэўніў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук. Ён падзякаваў за падтрымку і выказаў зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве па развіцці ў Беларусі некаторых відаў спорту з удзелам расійскіх спецыялістаў.

Што датычыцца тэмы турызму, ён прапанаваў уключыць ва ўсерасійскую патрыятычную праграму "Дарогі Перамогі" наведванне мемарыялаў і памятных мясцін, звязаных з ваенна-гістарычнымі падзеямі на тэрыторыі Беларусі. Яшчэ адна прапанова - распрацаваць адзіны гісторыка-культурны стандарт, што дасць магчымасць моладзі дзвюх краін быць духоўна і ментальна бліжэйшымі адзін аднаму. "Гэта будзе ўсіх з'ядноўваць", - лічыць міністр.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна.