Вы тут

Каманда БДУФК перамагла ў біятлоннай гонцы «Усебеларускай студэнцкай лыжні»


Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры перамагла ў біятлоннай гонцы на фестывалі "Усебеларуская студэнцкая лыжня", паведамляе БЕЛТА.


На дыстанцыю 4х3,6 км выйшлі квартэты (дзве жанчыны і двое мужчын) 51 ВНУ Беларусі. Прадстаўнікі вядучай спартыўнай установы ўпэўнена перамаглі ў гонцы. У складзе БДУФК выступілі Наталля Карніцкая, Ірына Губіцкая, Сцяпан Данілаў, Мікалай Мажайскі. Другое месца занялі каманда Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Пятра Машэрава, а замкнула тройку прызёраў каманда Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

"Усебеларуская студэнцкая лыжня" ў падобным фармаце праводзіцца ўпершыню на адной з лепшых лыжаролерных трас краіны ў сталічным мікрараёне Вяснянка. Удзельнікаў спаборніцтваў прыйшлі падтрымаць студэнты ВНУ сталіцы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.