Вы тут

У Мазыры ад берага Прыпяці адарвала баржу-бар з людзьмі на борце


У Мазыры ад берага ракі Прыпяць у раёне парку Перамогі адарвала баржу-бар з людзьмі на борце, паведамляе МНС.


Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла выратавальнікам Мазырскага раённага падраздзялення МНС каля 8 раніцы.

"Пасля прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку высветлілася, што на адлегласці прыкладна 15 м ад берага знаходзіцца баржа-бар, адзін з двух утрымлівальных трасоў абарваны. На баржы знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку афіцыянт. Работнікі МНС эвакуіравалі ўсіх на бераг пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі", - распавялі ў ведамстве.

Мужчын агледзелі работнікі хуткай дапамогі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.