Вы тут

Тры гадзіны ў інтэрнэце праводзяць кітайцы штодня


Паводле вынікаў даследавання, апублікаванага Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, кітайцы ў сярэднім праводзяць у інтэрнэце 2 гадзіны 42 хвіліны ў дзень, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


У прыватнасці, на сетку ў мужчын сыходзіць 2 гадзіны 54 хвіліны, у жанчын - 2 гадзіны 30 хвілін, у жыхароў гарадоў - 3 гадзіны 23 хвіліны, а жыхароў вёсак - 1 гадзіна і 38 хвілін. Паведамляецца, што кітайцы выходзяць у інтэрнэт праз смартфоны, планшэты і іншыя прылады.  Праз смартфоны і планшэты жыхары Паднябеснай у сярэднім сядзяць у інтэрнэце 1 гадзіну 53 хвіліны. Жыхары ва ўзросце 20-24 гадоў трацяць больш за ўсё часу на сетку ў смартфонах і планшэтах - 3 гадзіны 50 хвілін. А сярэдні час штодзённага выкарыстання інтэрнэту кітайцамі праз іншыя прылады складае 49 хвілін.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.