Вы тут

Грамадзянін Украіны спрабаваў увезці ў Беларусь тры патроны


16 лютага ў пункце пропуску "Аляксандраўка" пры афармленні на ўезд у Беларусь аўтамабіля Chevrolet мазырскія памежнікі ў падлакотніку паміж сядзеннямі выявілі тры патроны калібра 12 мм да паляўнічай стрэльбы, інфармуе Дзяржпагранкамітэт. Вадзіцелем транспартнага сродку і ўладальнікам боепрыпасаў аказаўся 49-гадовы грамадзянін Украіны.


У дачыненні да жыхара Кіеўскай вобласці пачата праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржмяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Патроны забраныя для правядзення экспертызы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.