Вы тут

Губернатары прайшлі агнявую падрыхтоўку


На базе 51-й артылерыйскай брыгады прайшоў збор «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска, іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Падчас збору яго ўдзельнікі азнаёміліся з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця ваенна-палітычнага становішча. Яны наведалі выстаўку, дзе былі прадстаўлены асноўныя сродкі агнявога паражэння, якія ёсць ва Узброеных Сілах і тэрытарыяльных войсках, іх магчымасці. Затым каля вёскі Пратасевічы быў паказаны прыклад нанясення магутнага агнявога ўдару ракетных падраздзяленняў, а на палігоне Асіповіцкі прайшлі практычныя вучэнні па стральбе з мінамётаў і процітанкавых гармат.

Як запэўніў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Пасека, асабовы склад вайскоўцаў запасу, які браў удзел у зборах, упэўнена выканаў пастаўленую задачу, паразіўшы ўсе цэлі ўмоўнага праціўніка. Як адзначыў на тэарэтычных занятках міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, кожны збор мае сваю накіраванасць, перадае БелТА. З 2016 года разгледжаны пытанні фарміравання тэрытарыяльных войскаў, арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, аховы абаронных аб'ектаў і ўвядзення ваеннага становішча.

Падчас папярэдняга збору, які прайшоў у Брэсцкай вобласці, быў вывучаны парадак баявога прымянення ваенных часцей і Узброеных Сіл сумесна з падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў, акцэнт быў зроблены на абароне населеных пунктаў. На цяперашніх зборах асноўная ўвага надавалася агнявому паражэнню праціўніка. «Як паказваюць ваенныя канфлікты апошніх гадоў, гэта з'яўляецца важным фактарам для дасягнення мэт любога супрацьстаяння», — падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

Ул. інф.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.