Вы тут

Мінадукацыі расказала пра працу з Мінабароны па патрыятычным выхаванні моладзі


Кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская падчас круглага стала «Прыярытэтныя напрамкі ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ва ўстановах адукацыі. Захаванне традыцый і сучаснасць» распавяла аб сумеснай працы адукацыйнага і ваеннага ведамстваў па патрыятычным выхаванні моладзі, паведамляе БелТА.


«Узброенымі Сіламі штогод аказваецца садзейнічанне ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі па ўдасканаленні вучэбна-матэрыяльнай базы дапрызыўнай падрыхтоўкі, ажыццяўляецца бязвыплатная перадача рэчавай і ваенна-медыцынскай маёмасці, маёмасці радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, макетаў інжынерных боепрыпасаў, стралковай зброі, тапаграфічных карт, арыгінал-макетаў плакатаў па прадметах баявой падрыхтоўкі, электронных версій навучальных дапаможнікаў. У 2023 годзе Міністэрства абароны на бязвыплатнай аснове перадало ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі 32 макеты АК-74, амаль 4 тыс.процівагазаў, больш за 2,5 тыс. камплектаў ахоўных касцюмаў, амаль 4,1 тыс. навучальных карт, каля 2,1 тыс. экзэмпляраў статутаў, а таксама плашч-палаткі, ахоўныя шлемы, малыя сапёрныя і пяхотныя рыдлёўкі, кацялкі, пляшкі, санітарныя і палявыя сумкі для сяржантаў, падсумкі для гранат і магазінаў і многае іншае», — распавяла Таццяна Асмалоўская.

Акрамя таго, Мінадукацыі закупіла для школ 191 мультымедыйны навучальны трэнажор — цір і абсталяванне для яго. Сумесна з сілавымі ведамствамі працягваецца работа па ўключэнні навучэнскай моладзі ў ваенна-патрыятычныя клубы. На 1 студзеня ў краіне 54 клубы, у іх знаходзяцца больш за 3 тыс.выхаванцаў.

«Для фарміравання ў вучняў гатоўнасці да выканання абавязкаў па абароне Айчыны праведзены рэспубліканскія акцыі і мерапрыемствы ваенна-патрыятычнага характару. У чэрвені 2023 года на базе 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце праведзены фінал рэспубліканскіх ваенна-патрыятычных гульняў «Зарнічка» і «Зарніца», удзел у якім прынялі 140 акцябрат і піянераў з усіх абласцей краіны. На базе 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў упершыню быў праведзены вучэбна-палявы збор для 422 навучэнцаў кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. B Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшоў рэспубліканскі фестываль ваенна-патрыятычных лагераў і клубаў «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што абараняць!» Таксама падчас летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года ва ўзаемадзеянні з воінскімі часцямі і сілавымі ведамствамі функцыянавала 736 лагераў (у 2022 годзе іх было толькі 583) ваенна-патрыятычнага профілю, у якіх аздаравілася амаль 27 тыс.дзяцей (у 2022 годзе — каля 21 тыс.). З іх на базе вайсковых частак функцыянавала 98 лагераў (у 2022 годзе-48 лагераў), у якіх пабывалі амаль 2,8 тыс. дзяцей (у 2022 годзе — каля 1,6 тыс.дзяцей)», — дадала кансультант упраўлення.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.