Вы тут

Мужчына праваліўся пад лёд у Кобрынскім раёне


21 лютага ў 13.16 у Кобрынскі РАНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб тым, што на возеры паблізу вёскі Верхалессе Кобрынскага раёна чалавек праваліўся пад лёд, паведамляецца на сайце МНС Беларусі.


Кобрынскія ратавальнікі прыбылі да возера і заўважылі чалавека ў вадзе за 25 метраў ад берага. Яны дасталі яго і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.

Выратаваны мужчына (мясцовы жыхар 1961 года нараджэння) з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Кобрынскай бальніцы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.