Вы тут

Рэйсы "Аэрафлота" ў Мінск затрымліваюцца з-за снегападу ў Маскве


Сённяшнія рэйсы авіякампаніі "Расійскія авіялініі - Аэрафлот" у Мінск затрымліваюцца ў сувязі з наступствамі снегападу, які прайшоў у Маскве. Пра гэта сведчаць дадзеныя анлайн-табло маскоўскага аэрапорта Шарамеццева, піша БЕЛТА.


Так, рэйс SU1840, які павінен адправіцца сёння з Шарамеццева ў Мінск у 12.20, адкладзены на паўтары гадзіны - да 13.50. Раней рэйс SU1840 замест 0.55 вылецеў з Масквы ў Мінск у 4.01.

Па дадзеных органаў кіравання паветраным рухам Масквы, наземныя службы маскоўскіх аэрапортаў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.