Вы тут

Прамысловасць мусіць ісці ў нагу з інавацыямі


«Акцэнт на падтрыманне існуючых тэхналогій і стварэнне новых галін у прамысловасці», — так акрэсліў задачу навукі на найбліжэйшы час кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Пётр ВІЦЯЗЬ.


— Задача для галіны машынабудавання на сёння — пошук найбольш высокатрывалай сталі. У сферы земляробства створаны дзясяткі новых сартоў збожжавых, якія ўжо ўкараняліся на практыцы летась. Калі раней ураджай складаў 20 цэнтнераў з гектара, то цяпер павялічыўся да 60. Беларускія вучоныя працуюць над павышэннем эфектыўнасці мяса-малочнай прамысловасці, аб чым кажа паказчык — пятае месца сярод усіх краін свету. Немалаважнымі для нас з'яўляюцца і саюзныя праграмы з Расіяй, яны вельмі высокаэфектыўныя. Напрыклад, з 2018 года выконваецца праграма «Камбікорм — СД», асноўная задача якой знізіць залежнасць ад імпарту камбікармоў за кошт энергазберагальнага абсталявання і выкарыстання біябяспечных кармоў, — паведаміў Пётр Віцязь.

Як расказаў першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей ЧЫЖЫК, навуковыя распрацоўкі цяпер ствараюцца ва ўсіх галінах эканомікі:

— У сферы беспілотных лятальных апаратаў — гэта «Бусел». У сферы нанатэхналогій — шматслойныя электрамагнітныя экраны для звышдакладнага магнітометра. Апарат быў уключаны ў склад японскага звышдакладнага апарата і адпраўлены на арбіту для даследавання Меркурыя. Як і ва ўсіх іншых краінах, у Беларусі прасочваецца тэндэнцыя пераходу на электратранспарт. Створаны ўзор магутнага айчыннага электрарухавіка. Акрамя таго, сёлета быў выведзены на выпрабаванне суперкандэнсатар — ён дазваляе эканоміць энергію. Для камунальных службаў у нашай краіне ствараецца камунальна-ўборачная машына, у хуткім часе яе можна будзе ўбачыць у выкарыстанні. Ёсць цікавая распрацоўка і ў сферы нацыянальнай бяспекі — новыя лінейкі бронекамізэлек на аснове керамічнага малекулярнага злучэння. Гэтыя навуковыя знаходкі даюць нам самае важнае — укараненне іх у прамысловасць і выхад на знешнія рынкі.

Па словах акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі Аляксандра ЛАСКАЎНЁВА, у Аршанскім раёне распачаліся выпрабаванні прыбораў па ачыстцы вады ад цяжкіх металаў. Гэта важная распрацоўка, якая ўплывае на якасць жыцця беларусаў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Тэхналогіі будучыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.