Вы тут

Беспарадкі ў Парыжы: затрымана больш за 200 пагромшчыкаў


18-я акцыя пратэсту руху "жоўтых камізэлек" стала адной з самых жорсткіх, паведамляе RFI. Эпіцэнтр гвалту прыйшоўся на Елісейскія палі. Радыкалы грамілі вітрыны магазінаў, падпальвалі і рабавалі буцікі і рэстараны, будавалі барыкады і атакавалі паліцэйскіх. У выніку пагромаў і беспарадкаў пацярпелі каля 80 будынкаў. 11 чалавек атрымалі раненні пры пажары ў адным з банкаў. Па выніках акцыі было затрымана больш за 200 чалавек. Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон перапыніў кароткі адпачынак у Пірэнеях і вярнуўся ў Парыж.


Фота RFI

«1500 граміл у Парыжы зноў скарысталіся «жоўтымі камізэлькамі» у якасці «жывых шчытоў», каб рабаваць крамы, падпальваць будынкі і нападаць на паліцыянтаў і жандараў», - піша Le Figaro. Па дадзеных выдання, французскія спецслужбы зафіксавалі ў апошнія некалькі дзён мабілізацыю радыкальна настроеных груповак. З сярэдзіны дня суботы, 16 сакавіка, у горадзе налічылі 1500 граміл. «Мы чакалі, што іх будзе шмат, але не настолькі», - цытуе выданне словы паліцэйскай крыніцы. Па словах суразмоўцы Le Figaro, «па вызначэнні, вельмі складана прадбачыць колькасць удзельнікаў незаяўленай маніфестацыі».

У інтэрв'ю Le Parisien мэр Парыжа Ан Ідальго заявіла, што «шакаваная узроўнем гвалту». «Я бачыла няўяўныя сцэны, бачыла, колькі было разбурана крам. Тое, што адбылося, гэта беспрэцэдэнтны ўзровень гвалту. Я думаю пра сілы правапарадку, пажарных і пра нашых грамадзян», - сказала Ідальга.

Яна таксама заявіла, што мае намер сустрэцца з прэм'ер-міністрам. «Я чакаю ад урада тлумачэнняў і адказаў. Мы павінны выйсці з гэтага кашмару. (...) Мне здаецца, што ў нашых сілах кантраляваць падобныя сітуацыі. (...) Мы перажываем магутны сацыяльны і палітычны крызіс. Але гэты разлом не можа доўжыцца. Мы больш не можам так працягваць», - падкрэсліла Ан Ідальго.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.