Вы тут

Праект "Парк сямейных дрэваў" пройдзе у Глуску, Асіповічах, Кіраўску


21 сакавіка ў Магілёўскай вобласці пройдуць мерапрыемствы рэспубліканскага праекта па закладцы Паркаў сямейных дрэў, арганізатарам якога выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Так, у Асіповічах у 14.00 адбудзецца пасадка 20 ліп. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 150 чалавек, сярод якіх сем'і-юбіляры (якія пражылі ў шлюбе больш за 40 гадоў), шматдзетныя сем'і, маладыя сем'і, прызёры спаборніцтваў, конкурсаў.

У  гарпасёлку Глуск у другой палове дня адбудзецца закладка 25 ліп, якія пасадзяць сям'я-пераможца абласнога конкурсу “Сям'я года”, шматдзетныя сем'і, жыхары Глуска.

У Кіраўску да абеду (каля 11.00) пройдзе пасадка 15 бяроз. У мерапрыемстве прымуць удзел 15 сем'яў Кіраўскага раёна, а менавіта: сем’і, якія ўпершыню ўступілі ў шлюб, сям'і, дзе ў гэтым годзе сталі ўпершыню бацькамі, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілеі сямейнага жыцця, а таксама пераможцы раённага і абласнога фестывалю здаровага ладу жыцця "Тата, мама, я  спартыўная сям'я” ў малодшай і старэйшай узроставай катэгорыях, пераможца раённага конкурсу “Шматдзетная сям'я года”.

Побач з саджанцам можна будзе ўстанавіць шыльду з генеалагічным дрэвам сям'і і даглядаць за сваім “зялёным гадаванцам”, перадаваць клопат пра яго сваім нашчадкам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.