Вы тут

Затрыманы галоўны архітэктар Мінска. Абвінавачваецца ў хабары


Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў абвінавачаны ў хабарніцтве старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, перадае сайт МУС.


Мужчыну затрымалі ў Мінскім раёне пасля атрымання чатырох тысяч долараў. Грошы за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў чыноўніку перадала індывідуальны прадпрымальнік.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовай асобы Мінгарвыканкама ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) КК РБ, у дачыненні да хабарадавальніка распачата крымінальная справа па ч.2 арт.431 (дача хабару ў буйным памеры) КК РБ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.