Вы тут

Гуляла Масленіца


У перадапошні дзень Масленіцы ў яраслаўскім Музеі Максіма Багдановіча ладзілася вясёлае свята


“Масленіца па-беларуску” ім даспадобы

Праект “Масленіца па-беларуску” мы спецыяльна рыхтавалі для выкладчыкаў, курсантаў Яраслаўскага вышэйшага ваеннага вучылішча супрацьпаветранай абароны. Музей наведалі госці з Алжыра, В’етнама, Манголіі, Анголы і Бурундзі. Юнакі знаёміліся з экспазіцыяй музея, даведаліся пра беларускага паэта з берагоў Волгі, яго жыццё й творчасць, пачулі жывую беларускую мову.

Замежныя госці пабачылі Масленічны абрад, паўдзельнічалі ў народных гульнях і забавах. З вялікім апетытам частаваліся гарачымі блінамі. А потым, падмацаваўшыся, спаборнічалі ў сіле й спрыце, як тое калісьці рабілі ў беларускіх вёсках.

Кацярына Меншыкава, супрацоўніца Музея Максіма Багдановіча, г. Яраслаўль

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.