Вы тут

ЗША выпрабуюць у космасе нейтронную зброю ўжо ў 2023 годзе


Пентагон запланаваў ў 2023 годзе выпрабаваць на калязямной арбіце нейтронную зброю, прызначаную для перахопу балістычных ракет, піша lenta.ru.


Выданне адзначае, што адпаведнае фінансаванне прадугледжана праектам бюджэту на 2020 фінансавы год. Такім чынам ЗША плануюць супрацьстаяць магчымасцям Кітая, Расіі, Паўночнай Карэі і Ірана па знішчэнні спадарожнікаў на калязямной арбіце.

Defense One нагадвае, што пучковаая зброя BEAR (Beam Experiments Aboard a Rocket) у 1989 годзе паспяхова выпрабавана ў космасе, а да гэтага часу вырашана задача памяншэння габарытаў ўстаноўкі.

Выданне піша, што намечанае выпрабаванне не супярэчыць Дамове аб космасе, заключанай у 1967 годзе, паколькі нейтронная гармата не з'яўляецца зброяй масавага знішчэння.

У жніўні 2018 года былы кіраўнік камандавання касмічнай і супрацьракетнай абароны Арміі ЗША генерал-лейтэнант у адстаўцы Дэвід Ман заявіў, што краіна мае тэхналогію, якая дазваляе ствараць далёкадзеючы нейтронны прамень.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.