Вы тут

Макей: Беларусь атрымала ад Расіі прапановы па паглыбленні інтэграцыі


Беларусь атрымала ад расійскага боку прапановы па паглыбленні інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які сёння разам з замежным дыпламатычным корпусам наведвае мемарыяльны комплекс "Хатынь", перадае БЕЛТА.


Паводле слоў Уладзіміра Макея, беларускі бок атрымаў ад расійскіх калегаў іх прапановы аб бачанні далейшых інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве.

"Падчас сустрэч нашых кіраўнікоў абмяркоўваліся розныя пытанні, звязаныя з нашымі ўзаемаадносінамі, былі перададзеныя адпаведныя матэрыялы, над гэтымі матэрыяламі беларускі бок цяпер працуе", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.