Вы тут

Пагадненне Беларусі і ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму гатова да падпісання


Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС практычна гатова да падпісання. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які сёння разам з замежным дыпламатычным корпусам наведвае мемарыяльны комплекс "Хатынь", перадае БЕЛТА.


Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што па гэтым дакуменце былі спрэчныя моманты, але атрымалася прыйсці да калегіяльнага рашэння, якое дазваляе літаральна ў бліжэйшы час падпісаць дамову. Але паколькі гэты дакумент ідзе ва ўвязцы з пагадненнем аб рэадмісіі, нельга сказаць, што ён будзе падпісаны ў бліжэйшыя дні.

Разам з тым міністр упэўнены, што атрымаецца прыйсці да агульнага меркавання і датычна пагаднення па рэадмісіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.