Вы тут

Навіны сталіцы


У сталіцы падвялі вынікі першых двух месяцаў года па грузавых і пасажырскіх перавозках.

Па словах спецыялістаў, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны», грузаабарот усіх відаў транспарту за гэты перыяд склаў 5,3 млрд тона-кіламетраў, ці 99,2 % да ўзроўню студзеня — лютага 2018-га. За два месяцы арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі перавезлі 11,8 млн тон грузаў, ці 93,1 % ад аб'ёму, перавезенага ў студзені — лютым 2018-га. Ва ўпраўленні таксама адзначылі, што паслугамі сталічнага пасажырскага транспарту з пачатку года скарысталіся 135,1 мільёна чалавек. Гэта на 5,8 % больш, чым у студзені — лютым летась. Пасажыраабарот транспарту склаў 1 592,2 млн пасажыра-кіламетраў, або 115 % да ўзроўню студзеня — лютага 2018 года.


З 25 сакавіка пачалося грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах вуліц Кісялёва — Куйбышава — пр. Машэрава — пр. Незалежнасці, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Зараз у названых межах знаходзяцца карпусы ААТ «Гарызонт», жылыя шматпавярховікі, адміністрацыйныя будынкі, а таксама вытворчыя аб'екты былога тралейбуснага дэпо № 1.

Што ж прапануюць на перспектыву?

Квартал 1, куды ўвайшла тэрыторыя «Гарызонта», па праекце павінен ператварыцца ў грамадскую забудову з жылымі элементамі. Напрыклад, карпусы ўздоўж вул. Куйбышава і часткова пр. Машэрава прапануецца рэканструяваць пад культурна-адукацыйныя і забаўляльныя цэнтры. Будынкі ўздоўж вул. Кісялёва захаваюць адміністрацыйную функцыю. А вось доўгі будынак уздоўж пр. Машэрава (9 к. 8) прапануецца ператварыць у жылы дом з паркінгам у двух узроўнях на першым паверсе трансфармаванага корпуса. У сярэдзіне квартала намечаны знос шэрагу заводскіх пабудоў і ўзвядзенне на вызваленай пляцоўцы гандлёва-забаўляльнага цэнтра з падземным паркінгам.

У квартале 2, да якога належыць тэрыторыя былога дэпо, збіраюцца будаваць шматкватэрныя жылыя дамы. У іх таксама прадугледжваюцца ўбудавана-прыбудаваныя аб'екты грамадскага прызначэння. Запланаваны тут і невялікі дзіцячы сад на 60 месцаў. Паркоўка — падземная. Будынкі, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, захоўваюцца з выкананнем рэжымаў зон аховы і рэгулявання забудовы. Гэта значыць, вышыня дамоў будзе абмежаваная.

У першую чаргу, да 2025 года, мяркуецца асваенне квартала 2 (былога дэпо). Што датычыцца тэрыторыі «Гарызонта», то тут перамены запланаваны да 2030 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.