Вы тут

У Кітаі 829 млн інтэрнэт-карыстальнікаў


Большасць з іх выходзяць у сетку праз мабільныя прылады.


Колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у Кітаі склала 829 млн чалавек, павялічыўшыся на 56,5 мільёна за мінулы год, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Каэфіцыент распаўсюджвання Інтэрнэту сярод кітайскага насельніцтва вырас такім чынам да 59,6 працэнта  з 55,8 працэнта ў 2017 годзе.  Пра гэта паведаміў Інфармацыйны інтэрнэт-цэнтр Кітая, які прадставіў у Пекіне даклад аб стане развіцця кітайскага сегмента глабальнай сеткі.

Паводле прыведзеных у дакладзе дадзеных, кітайскія інтэрнэт-карыстальнікі ў мінулым годзе праводзілі ў сетцы ў сярэднім 27,6 гадзіны ў тыдзень, што на 0,6 гадзіны больш, чым у канцы 2017 года.

Асноўнымі прадстаўнікамі кітайскай інтэрнэт-аўдыторыі сталі навучэнцы, іх доля склала 25,4 працэнта  па выніках 2018 года, на другім месцы - індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі свабодных прафесій (20 працэнта).

Аўтары дакладу падкрэсліваюць, што рост каэфіцыента распаўсюджвання Інтэрнэту адзначаўся ў мінулым годзе і ў гарадах, і ў сельскіх раёнах - адпаведна да 74,6 і 38,4 працэнта з 71 і 35,4 працэнта ў 2017 годзе.

Па выніках мінулага года доля карыстальнікаў, якія маюць доступ да Інтэрнэту праз мабільныя прылады, дасягнула 98,6 працэнта  - да 817 млн ​​чалавек, што на 64,33 млн больш, чым годам раней.  Пры гэтым колькасць карыстальнікаў сэрвісаў мабільных плацяжоў павялічылася на 10,7 працэнта -  да 583 мільёна чалавек. А тых, хто здзяйсняе пакупкі ў інтэрнэце, стала ў краіне на 14,4 працэнта  больш - да 610 млн чалавек.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.