Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй Кітая


На адкрыцці шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання прысутнічала парламенцкая дэлегацыя з Кітая на чале з намеснікам Старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын ШЭНЬ Юэюэ.


Перад гэтым з кітайскімі калегамі сустрэўся кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА. 

Адносіны паміж Беларуссю і Кітаем дынамічна развіваюцца, дзякуючы, найперш, палітычнай волі і выдатным адносінам паміж лідарамі дзяржаў, упэўнены ён. 

Старшыня Палаты прадстаўнікоў праінфармаваў аб эканамічных поспехах КНР, унутраны валавы прадукт якой за мінулы год склаў больш за 13,5 трыльёнаў долараў. «Гэта сур’ёзны падарунак да 70-годдзя ўтварэння Кітайскай народнай рэспублікі, якое вы будзеце адзначаць у кастрычніку, і сведчанне таго, што Кітай з’яўляецца адной з вядучых дзяржаў свету», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. 

Андрэйчанка адзначыў прадуктыўнае развіццё міжпарламенцкіх адносін паміж дзвюма краінамі, створаную для гэтага неабходную нарматыўную базу, дзейнасць рабочых груп, рэгулярны абмен візітамі.

Спікер беларускага парламента перадаў цёплае прывітанне Старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу і запрашэнне наведаць нашу краіну ў любы зручны для яго час. 

«Мы лічым вельмі важным ваш візіт у Рэспубліку Беларусь, які паслужыць умацаванню і развіццю нашых міжпарламенцкіх адносін ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, сацыяльнай, экалагічнай. Бо менавіта такія задачы ставяць перад намі кіраўнікі нашых дзяржаў. А задача ў нас агульная: павышэнне дабрабыту людзей і рэалізацыя ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях», — звярнуўся Уладзімір Андрэйчанка да кітайскіх гасцей. 

У сваю чаргу кіраўнік кітайскай дэлегацыі пацвердзіла наладжванне шчырага сяброўства і добрага партнёрства паміж дзвюма краінамі. «Кітайскі бок надае павышаную ўвагу развіццю сяброўскіх адносін з Беларуссю, мы гатовы надаваць сумесныя з беларускімі калегамі намаганні для няспыннага ажыццяўлення дамоўленасцяў нашых лідараў, — запэўніла Шэнь Юэюэ. — Супрацоўніцтва па лініі парламентаў — адзін з самых важных складнікаў двухбаковага ўзаемадзеяння». 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.