Вы тут

Беспілотнік для ўборкі смецця распрацавалі кітайскія студэнты


Група кітайскіх студэнтаў у правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) пабудавалі беспілотныя судны з дыстанцыйным кіраваннем для збору смецця з вады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Смеццеўборачная лодка, якая прыводзіцца ў дзеянне электрычнымі прапелерамі, можа рухацца наперад або назад, паварочвацца ў адпаведнасці з інструкцыямі, што паступаюць праз дыстанцыйнае кіраванне або мабільны дадатак.

У судна даўжынёй 1,6 метра, шырынёй 1,3 метра і вышынёй 0,9 метра на пярэдняй частцы ёсць два паўмятровыя маніпулятары. Падчас руху судна наперад, сабраные маніпулятарамі смецце пакідаецца ў клетцы ўнутры лодкі.

«Лодка здольная сабраць да 25 кг смецця і прыкладна ў тры разы больш эфектыўна, чым чалавек», — сказаў галоўны вынаходнік Чжу Цзяньнань, які піша доктарскую дысертацыю ў Паўночна-Заходнім політэхнічным універсітэце ў сталіцы правінцыі Шэньсі Сіані. «Для поўнай зарадкі лодкі патрабуецца каля чатырох гадзін, яна можа працаваць бесперапынна да васьмі гадзін», — сказаў ён.

Больш за тое, судна можа аўтаматычна пазбягаць перашкод дзякуючы ультрагукавой радарнай сістэме, дадаў Чжу Цзяньнань. Уборачная лодка ўжо прыцягнула айчынных і замежных пакупнікоў і была ўведзена ў эксплуатацыю на азёрах і рэках ў шэрагу кітайскіх гарадоў мацерыковай частцы Кітая, такіх як Сіань і Нінбо (Усходні Кітай) для паляпшэння стану воднага асяроддзя, адзначыў Чжу Цзяньнань, які заснаваў тэхналагічную кампанію па вытворчасці смеццеўборачных лодак. Паводле яго звестак, акрамя збору смецця, лодка можа быць абсталявана іншым інтэлектуальным абсталяваннем для маніторынгу якасці вады і выяўлення крыніц забруджвання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.