Вы тут

2,9 млн сельскіх настаўнікаў працуюць у Кітаі


У сельскіх раёнах па ўсім Кітаі налічвалася больш як 2,9 млн настаўнікаў, з якіх амаль за 2,5 млн працавалі ў пачатковых і сярэдніх школах, а больш за 420 тыс. — у дзіцячых садках, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На долю настаўнікаў ва ўзросце маладзей 40 гадоў прыйшлося 58,3 працэнта агульнай колькасці педагогаў у сельскай мясцовасці. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Кітая.

У мэтах садзейнічання збалансаванаму развіццю адукацыі і роўнасці ў дадзенай галіне Мінадукацыі ў апошнія гады прыкладае вялікія намаганні для стварэння групы высокакваліфікаваных сельскіх настаўнікаў, накіроўваючы вялікую колькасць выпускнікоў ВНУ ў сельскія, асабліва, бедныя раёны, паведаміў прадстаўнік аддзела па працы з выкладчыкамі міністэрства Лю Цзяньтун. На стаўкі педагогаў у сельскай мясцовасці ў 28 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню прыцягнута каля 335 тыс. выпускнікоў вну, з якіх каля 45 тыс. чалавек было прынята на працу ў 2018 годзе.

Дадзеныя сведчаць, што з 2013 года на фінансавую падтрымку выкладчыцкіх кадраў у сельскай мясцовасці з цэнтральнага бюджэту былі выдзелены грашовыя сродкі на суму 15,7 млрд юаняў. У прыватнасці, летась адпаведная сума склала 4,5 млрд юаняў. Дапамогу атрымалі 1,27 млн настаўнікаў з больш чым 80 тыс. сельскіх школ у цэнтральных і заходніх раёнах Кітая.

Паведамляецца, што пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі КНР у 2018 годзе 19 кітайскіх правінцый і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання накіравалі ў Тыбет і Сіньцзян дадаткова 4 тыс. настаўнікаў, а таксама 24 тыс. педагогаў у памежныя раёны краіны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.