Вы тут

Сумесны беларуска-кітайскі інстытут упершыню створаны ў БДУ


Сумесны беларуска-кітайскі інстытут стварылі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт (ДПУ, СИБД). Адпаведнае пагадненне падпісалі рэктары універсітэтаў Андрэй Кароль і Го Дунмін. Гэта першы вопыт у айчыннай сістэме вышэйшай адукацыі ў галіне сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў на першай ступені на базе беларускай ВНУ. Выпускнікі інстытута будуць запатрабаваныя прамысловымі, адукацыйна-навуковымі прадпрыемствамі Беларусі і Кітая, а таксама ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».


Навучанне распачнецца 1 верасня бягучага года. Падрыхтоўка студэнтаў будзе весціся на англійскай і рускай мовах на першай ступені па спецыяльнасцях «Механіка і матэматычнае мадэляванне», «Фізіка (вытворчая дзейнасць)» і «Сусветная эканоміка». Плануецца таксама вывучэнне кітайскай мовы. Пры гэтым паступленне ажыццяўляецца згодна з правіламі прыёму ў беларускія ВНУ і ў адпаведнасці з умовамі прыёму на ідэнтычныя спецыяльнасці БДУ.

Першы набор складзе да 120 студэнтаў з ліку беларускіх грамадзян. З 2020 года плануецца адкрыць набор у магістратуру. Усе навучальныя планы і праграмы навучальных дысцыплін распрацоўваюцца і зацвярджаюцца пры ўдзеле двух бакоў і актуалізуюцца ў адпаведнасці з апошнімі дасягненнямі навукі, тэхнікі і прамысловасці краін-удзельнікаў адукацыйнага праекта.

Выпускнікі сумеснага беларуска-кітайскага інстытута атрымаюць два дыпломы: БДУ і ДПУ. У прафесарска-выкладчыцкі склад сумеснага ўніверсітэта ўвойдуць прадстаўнікі беларускага і кітайскага ўніверсітэтаў.

БДУ і ДПУ актыўна супрацоўнічаюць з 2007 года. За гэты час падпісаны шэраг пагадненняў аб навукова-тэхнічным і адукацыйным супрацоўніцтве дзвюх ВНУ. У рамках аднаго з іх у 2017 годзе быў адкрыты Сумесны інстытут ДПУ-БДУ. Функцыянуе ён у горадзе Далянь на базе ДПУ (КНР). Навучанне на двух курсах праходзяць 159 кітайскіх студэнтаў па спецыяльнасцях «Прыкладная фізіка» і «Механіка. Выкладанне 30% курсаў забяспечваюць выкладчыкі фізічнага і механіка-матэматычнага факультэтаў БДУ.

Больш падрабязная інфармацыя аб правілах паступлення ў Сумесны беларуска-кітайскі інстытут з’явіцца ў бліжэйшы час у раздзеле «Абітурыентам» на сайце БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.