Вы тут

Малады чалавек прадаваў насвай каля станцыі метро "Акадэмія навук" у Мінску


У ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ўжывання, захоўвання і распаўсюджвання некурыльных тытунёвых вырабаў, супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі на праспекце Незалежнасці ў Мінску 23-гадовага маладога чалавека, паведамляе sb.by.


- У гэтага беспрацоўнага жыхара Гомельскай вобласці, які прыехаў у Мінск на час, было выяўлена і канфіскавана 60 пакетаў з насваем, падрыхтаваных для продажу, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС Мінска Кацярына Дабравольская. - Агульная вага некурыльнай тытунёвай сумесі склала звыш 2200 грамаў. Са слоў маладога чалавека, насвай у яго быў для асабістага спажывання. Аднак устаноўлена, што ён займаўся рэалізацыяй некурыльных тытунёвых сумесяў. Адзін пакецік насвая, у якім было 35 грамаў рэчыва, ён прадаваў за 4 рублі. Вядома, што малады чалавек купіў насвай праз інтэрнэт-краму і забраў яго ў закладцы.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Малады чалавек можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 16.10 КаАП (незаконныя дзеянні з некурыльных тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.