Вы тут

Трэці міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў пройдзе на Глыбоччыне


3 мая ў Глыбокім адкрыецца міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў. Ён пройдзе на тэрыторыі Беларусі ў трэці раз.


Свята пачнецца а 12 гадзіне. Пасля, в 17-й, дзея перанясецца ў г. п. Падвсвілле, дзе пройдзе шэсце дудароў і гала-канцэрт "Дударскі рэй на Глыбоччыне". Пазней гледачоў чакае яшчэ адзін канцэрт — у санаторна-курортным комплексе "Пліса".

4 мая, у суботу, зацікаўленыя могуць наведаць вечарыну "Дуда спеўная", паўдзельнічаць у майстар-класах, патанцаваць. Мерапрыемтсва пройдзе ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры.

Завершыць фестываль нядзельная ўрачыстая служба з удзелам дудароў. Яна пройдзе ў касцёле вёскі Удзела.

У трэцім міжнародным фэсце дударскіх рэгіёнаў возьмуць удзел дудары з Харвацкага Загор’я (Харватыя), з рэгіёну Радавіш (Македонія), з Вялікапольшчы (Польшча) і з рэгіёну Казла (Польшча), а таксама з з Паазер’я і іншых дударскіх рэгіёнаў Беларусі.

Больш пра фэст можна даведацца на старонках ва УКантакце і на Facebook.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.