Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ №150 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", якім засноўваюцца герб і сцяг Магілёўскага раёна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны двума хвалістымі палосамі серабрыстага і зялёнага колераў. У верхнім полі размешчана фігура рыцара з мячом у паднятай руцэ, а ўнізе намаляваныя тры кветкі лёну. Сцяг будзе блакітнага колеру, а ў яго цэнтры - герб раёна.
Геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна засноўваюцца ў мэтах захавання і развіцця яго гістарычных традыцый.
Як адрозніць навагрудскую выцінанку ад любой іншай?
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.