Вы тут

Спецыялізаваны ліцэй МУС запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй


Ён для будучых абітурыентаў, іх бацькоў і ўсіх ахвотных пройдзе 20 красавіка, паведамілі ў МУС.


Мерапрыемства адбудзецца ў 11.00 па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, вёска Астрашыцкі Гарадок, дзіцячы аздараўленчы лагер “Белыя Росы”. Аўтобус для гасцей Дня адчыненых дзвярэй будзе адпраўляцца ў 10.00 ад станцыі метро "Усход". Пасля заканчэння мерапрыемства будзе арганізавана дастаўка гасцей назад у Мінск.

На сустрэчы кожны зможа даведацца пра асаблівасці прыёму ў ліцэй у 2019 годзе і задаць кіраўніцтву пытанні, якія цікавяць, азнаёміцца ​​з выставай форменнага абмундзіравання, жылымі пакоямі і навучальнымі класамі. Творчыя нумары ўсім удзельнікам мерапрыемства падораць навучэнцы ліцэя.

Таксама для гасцей Дня адчыненых дзвярэй адбудуцца паказальныя выступленні супрацоўнікаў кіналагічнага падраздзялення МУС, байцоў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, і будзе прадэманстравана выстава ўзбраення, якое выкарыстоўваецца ў службовай дзейнасці супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

На мерапрыемстве ў будучых абітурыентаў будзе магчымасць прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах сумесна з навучэнцамі ліцэя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.