Вы тут

У Барысаве гарэў склад тэкстыльных матэрыялаў


18 красавіка ў 23:10 ў цэнтр аператыўнага кіравання Барысаўскага падраздзялення МНС па тэлефоне паступіла паведамленне аб загаранні склада Барысаўскага камбінату тэкстыльных матэрыялаў, пішуць на сайце Міністэрства па надзвычайных справах. Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, усярэдзіне было шчыльнае задымленне.


Будынак склада аднапавярховы, выкарыстоўваецца для захоўвання гатовай прадукцыі (тэкстыльнае валакно ў рулонах). Калі пачаўся пажар, унутры знаходзілася 9,38 тон гатовай прадукцыі - усяго 134 рулона па 70 кілаграм. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі - паведамілі ў Міністэрстве. 

У выніку агнём знішчаны 2,1 тон (30 рулонаў) гатовай прадукцыі. Работнікі МНС выратавалі яшчэ 104 рулона. Будынак склада не пашкоджаны. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія прычыны - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.